ТАА “Аграцэнтр Сула” атрымала экалагічны сертыфікат “Лісток жыцця” на бульбу
ТАА “Аграцэнтр Сула” паспяхова прайшло аўдыт і атрымала экалагічны сертыфікат “Лісток жыцця” на бульбу, якая вырошчваецца ва ўрочышчы Акінчыцы. Гэты знак на пакаванні – гарантыя экалагічнай бяспекі прадукта для чалавека і навакольнага асяроддзя. Знак лідара ўстойлівай вытворчасці ў сваёй сферы. Гэта экамаркіроўка прызнана на міжнародным узроўні дзякуючы навуковаму падыходу да ацэнкі прадуктаў і паслуг на базе комплекснага аналізу жыццёвага цыкла. Ацэнка па жыццёвым цыкле прадукта ажыццяўляецца па ISO 14024, ДАСТ Р ІСО 14024-2000.


