Экалагічная бульба “Бабiна Лета” хутка з’явіцца ў магазінах
Пасля атрымання экалагічнага сертыфіката “Лісток жыцця” кампанія “Аграцэнтр Сула” выводзіць на рынак новую экалагічную бульбу ў зялёным пакаванні. Гэты від бульбы вырашчаны на экалагічна чыстай зямлі без прымянення мінеральных угнаенняў і сродкаў абароны раслін. Шукайце ў хуткім часе ў сеткавых крамах Рэспублікі Беларусь!


